Пад уплывам вылажаных утрудняючых момантаў, польская палітычная мысьль, прымушаная хутка, a разам з тым абаснована вырашыць „усходную проблему", пайшла рожнымі сьцежкамі.
Былі дадзены адповедзі, пачынаючы ад вымаганьня безпасярэднага далучэньня адраджаючайся Беларусі да Польшчы, як часткі да цэлага, і канчаючы згодай вызнаць за ей право на незалежнае істнаваньне.
Што-ж ёсьць адзінага ва ўсіх гэтых адповедзях і тэорыях? Ці ня можна знайсьці ў іх што небудзь такое, што адначасна было-б прыналежна кожнай з іх?
Гэткае адзінае, супольнае ёсьць і гэтае супольнае — інтэрас польскае дзяржавы.
Не дзеля пекных вачей селянкі — Беларусі, не дзеля яе сьвятых право на самаазначэньне падыходзяць польскіе палітыкі да яе граніц, але адзіна цікуючы карысьць з яе для Польшчы. Усё — і проэкты безпасярэднай інкорпорацыі, і прапазіцыі вызнаць Беларусь незалежнай рэспублікай, і ўсе паміжлеглые тэорыі — ўсе яны дыктуюцца аснаўной мэтай — даць гэткую развязку пастаўленай проблеме, пры якой найбольш была-б забаспечана добрая будучына польскае дзяржавы.
У той час, як ініцыатары інкорпорацыі з агідай адкідаюць „тэорытычные і сантымэнтальные" фэдэралістычные клічы і, ў імя захаваньня польскага „прэсціжа", вымагаюць неадкладнага далучэньня, ў той самы час, прэдстаўнікі фэдэралістычных проэктаў, ў імя таго самага „прэсціжа“, але інакш