Формальна-юрыдычная аснова гістарычнага „права" Польшчы на Беларусь. Конфузные параўнаньня. Апраўданьня моральнай вартасьці: а) польскі „культурны капітал" на Беларусі; в) прысутнасьць этнографічнага польскага элемэнту; с) зацікаўленасьць касьцёлу. Гістарычные правы і самаазначэньне Беларусі.
Право Польшчы на граніцу 1772 гаду, зьяўляючаеся адным з глаўных постулятаў польскае усходнае палітыкі, апіраецца як на формально-юрыдычных, так і гістарычна-моральных асновах.
Вось як выкладае гэтые асновы проф. Оскар Галецкі, карыстаючыся мэморыалам дэлегацыі на міравую конфэрэнцыю ў Парыжу:
„Мы не маглі-б жаліцца на гвалт над нашымі правамі ў форме падзелаў, калі-б мы самі, хоць бы не задоўга да таго, пакарылі гэные землі сілай аружжа. У гэтым здарэньню гістарычнае право аказалося-б абасечным аружжам, каторае з гэткім жа правам магло зьвярнуцца супроць нас самих. Аднак-жа ўсходную граніцу 1772 г. мы дасяглі ўжо за 400 гадоў прад тым, ў 1386 г. І што важней за усë, мы набылі яе ў XІV в. не шляхам безпраўнага уціску (podboju) і нават не шляхам вайсковай перамогі, для віду (pozornie) асьвячанай міравым трактатам: землі літоўска-беларускіе ў гра-