„Чэхі уваскрашаюць упыраў дынастычнай крутні краямі і народамі, а мы клічам, каб раз на заўсёды перастаць краіць жывое цела народаў і дазволіць кожнаму народу жыць згодна патрабам лёгікі, учцівасьці і натуральнага бегу падзей".
„Ці гэта прогрэсыўная пазіцыя, ці гэта гвалтоўнае адкіданьне паняцьцяў ў глыб сярэднявякоўя? Чэхі ўпрост хочуць, каб Цешын прызнаць за імі таму толькі, што вярхоўная улада там была чэская.
„Што гэта за мысьлі ў ХХ веку!! Няўжо-ж сьвет астанавіўся 600 гадоў таму назад і перастаў развівацца? Што гэта павінны быць за правы, каторые абасноўваюць сваё значэньне на звароце сьвету на 600 гадоў назад?! Гэта ня право, а безпраўе!
„Мы абвешчаем, як абвешчалі заўзëды, свабоду народаў, а чэхі хочуць, каб лёс народаў быў залежны ад волі дынастый 600 гадоў таму назад! Але-ж мы жывем ў 1919 годзе!
„Па-просту сказаць: далоў (w kat) ўселякую сьвятасьць, далоў право народаў, далоў нацыональные ідэалы, калі ідзе гутарка аб грубай карысьці, аб матэрьяльным багацьці.
„Ніхай жа бароніць нас Бог ад таго, каб запанаваў у сьвеце прынцып, што калі што небузь каму патрэбна, дык ён меў бы „право"... узяць гэнае сабе гвалтам!!"
Запраўды, ня ведае левая Польшчы, што робіць правая яе!
З пашаны да імяні Божаго, да якога польскіе вучоные прыбегаюць, калі справа ідзе аб Цешыне,