Ня гледзючы на тое, што „правы" Польшчы на граніцы 1772 году, супярэчны неабасноўны і, наагул, не сур'ёзны, польская думака хапаецца за іх з дзіўным упорствам і ня можа зжыць гэты стары перажытак. Ці скрыта, ці яўна, але гэтым непрыемным перажыткам заражаны да сяго часу амаль што ня ўсе польскіе кругі і толькі з боку некаторых, рэдкіх людзей яны сустрэчаюць справядлівую дагану.
Мы ня можам стрымацца, каб ня прывесьці тутка голасу аднаго з выдатнейшых польскіх вучоных праф. І. Бодуэн-дэ-Куртэнэ.[1]
Ці можна, наагул, дапусьціць застасаваньне прынцыпу „гістарычных граніц" пры вырашэньні практычных палітычных пытаньняў сучаснага моманту? Бо амаль што не заўсёды, так званае, гістарычнае право" ёсьць право гвалту, споўнага ў мінулым".
„Ссылка на гістарычные правы" зьяўляецца прычынай безупынных воен з мэтай заваяваньняў і адваяваньняў. „Гістарычнае право" немцаў на Эльзас і Лётарынгію, г. зн. на землі, згодна апіні нямецкіх „патріотаў“, здрадна атарваные ад іх французамі ў ХVІІ сталецьці, было повадам нападу немцаў на Францыю ў 1870 г. і грубага гвалту, учыненага немцамі над Францыей праз атарваньне ад яе гэтых провінцый, жыхары каторых лічылі сябе грамадзянамі Францыі".
- ↑ Проф. І. Бодуэн-дэ-Куртэнэ: „К вопросу о восточных границах Польши". Гл. I - Историческія права и имперіализм. („Варшавское Слово", № 91-1920 г.)