рускаму народу, якімі правамі на ўласную зямлю ён валадае?
Трэба аддаць справядлівасьць палякам, што пры ўспаміне аб гэтай старане справы, яны раскланіваюцца з звычайнай сваей абычайлівасьцю.
Разглядаючы пытаньне аб прынцыпах адбудовы ўсходу Эўропы і паказваючы, што найлепшым способам для гэтага паслужыў-бы зварот Польшчы яе гістарычных граніц, проф. Галецкі задае сабе пытаньне: „насколькі гістарычные правы, выцекаючые з мінулага, могуць быць пагоджаны з другімі правамі, ад мінулага незалежнымі, якіе вынікаюць з сучасных адносін, г. зн. з правамі, ўзнікаючымі з прынцыу самаазначэньня народаў, які цяперыка прызнаны ўжо ўсім цывілізаваным сьветам".
„Абмылокава было-б лічыць", адказвае ён, „што бытцым гэты прынцып выключае ўселякую сілу гістарычных правоў. Але ня можа быць мовы аб тым, каб гэтые правы, - вынік імкненьня папярэдніх пакаленьняў былі пакінуты без ніякай увагі (stosowano bezwzglednіe), асабліва ў тым здарэньню, калі імкненьня жывучага цяперка пакаленьня йдуць ў іншым кірунку".
„Лічучыся з агульнымі вытычнымі, выцякаючымі пры разглядзе мінулага, трэба дапасаваць гэтые апошніе (гістарычные правы) да сучасных імкненьняў і патрэб. Тутка справа ідзе толькі аб тое, каб не парушыць істоты гістарычных традыцый, каторые яшчэ сягоньня маюць жывотную сілу, і зьмяніць толькі тое, што зьяўлялося пера-