VI. Спробы конкрэтнага развязаньня беларуска-польскіх ўзаемаадносін.
А. Проэкт інкорпорацыі.
„Палякі могуць стаць вялікім народам і Польшча зможа зьдзейсьніць свае даўные гістарычные заданьня толькі валадаючы ўсходнімі землямі,“ — вось аснаўны лёзунг польскага імпэріалізму, сваеродна перафразаваўшага для сябе знамянітую фразу Вільгэльма І аб „будучыне вялікай Нямеччыны — на водах“.
Паглядзім, які рэальны зьмест гэтага лёзунга, і што нясе ён для Беларусі.
Перэтварэньне палякаў ў „вялікі народ“ разумеецца тут ў простым сэнсе: польскі народ павінен вырастаць лічэбна, занімаць усё болей і болей месца для свайго істнаваньня, забаспечваць свайму росту адпаведные спрыяйные варункі і г. д.
Лічэбны рост палякаў забаспечан, дзеля таго, што удваеньне ліка жыхароў мае месца кожные 45 гадоў. Праз гэты час этнографічная Польшча, бытцым, ня зможа умясьціць у сябе 25 міл. чалавек і павінна будзе даваць вядомы працэнт свайго насяленьня на эміграцыю. Працэнт гэты будзе для Польшчы згублен. Ён ня будзе спрыяць узма-