слушнасьць сваіх заяў аб заходнай Беларусі. Гэта значыць, што калі-б, запраўды, дзе небудзь на вольных прасторах Беларусі стварыўся беларускі национальны цэнтр, дык ні сьвятая каталіцкая вера, ні цьмы ваюючых ксяндзоў, ні польскіе губэрнатары на прускі капыл і ніякая іншая сіла, не ўстрымала-б гэтых „ласьне-палякаў", ці „белапалякаў" ад павароту ў родную нацыональную стыхію, не магло-б перашкодзіць ім са ўсей сілай свайго нацыональнага духу вырвацца з сецей сярэднявечнага каталіцызму на вольнае паветра беларускай культуры. Яны-б прыйшлі сюды, да гэтага цэнтра, да гэтае крыніцы жывога жыцья, — не маглі-б не прыйсьці, — калі-б яшчэ ня ўмёрлі.
Парукай гэтаму — неасьцярожна вырваўшаяся фраза п. Студніцкага і яго аднадумцаў, парукай тая боязьнь, якую яны чуюць перад адраджаючайся беларускай нацыей.
Бо што іншае, як не звычайны страх перад народам, піхае іх на шлях удушэньня беларускага адраджэньня рукамі губэрнатараў, дарогаю няроўнага выборчага закону і „імпануючага палажэньня польскага элемэнту“.
Вядома, што гэткага роду страх быў заўсёды дрэннай азнакай ў палітыцэ; маем надзею, што і ў данным здарэньню ён адыграе тую-ж ролю — сьведка поўнай безпомачнасьці, поўнай капітуляцыі перад новым жыцьцём і новым дзяржаўным ладам. Маем надзею, што новапаўстаўшай Польшчы не ўдасцца стварыць тую бітную, дысцыплінаваную армію якая сьвядома, па загаду магнацкага лагеру, стала-б душыцельніцай вызволенай