замкнута штучна ў найбольш бедных землях, без натуральных багацьцяў, і зьявіўшыся-б калекай, істнаваць як самаістая адзінка не магла-б."
„Утрыманьне беларуска-літоўскай уніі ў здарэньню абаперця абодвых гэтых адзінак на нацыоналістычных падвалінах, ў вялікай меры сумнеўна: праўдападобна, што было-б гострае змаганьне за Вільню і мешаную тэрыторыю."
Па другое, — і ў гэтым ляжыць цэнтр цяжы прапанаванай схэмы, - павінен быць прыняты пад увагу трэці элемэнт краю-палякі. Яны бытцым даволі густа населяюць тэрыторыю паміж БелаРусьсю і Літвой і дзеля гэтага пры справядлівым вырашэньні справы маюць право падаць свой голас. Калі-б абодвы народа — беларускі і літоўскі — сталі на пункт погляду арганізаваньня нацыональных дзяржаў, дык яны павінны былі-б прызнаць за палякамі право заявіць аб сваім поўным Выключэньні з гэтых дзяржаў і безпасрэдным далучэньні да Польшчы. Гэткі вывад не ляжыць ў іHT Pace Hіводнае стараны, і дзеля гэтага трэба прыняць нейтральнае рашэньне: вызнаць мешаную частку тэрыторыі паміж Беларусьсю і Літвой за трэцьці элемэнт агульна „літоўскай" фэдэрацыі.
Гэткім чынам, атрымоўваюцца тры чародные дзяржаўные адзінкі, ў аснову падзелу каторых паложаны аўтарам географічна-гістарычные, этнографічные і рэлігійные прынцыпы:
1. Беларусь з цэнтрам ў Менску: ўся губэрнія Менская (без Новагрудзкага павету), Дісенскі і Вілейскі павет Віленскае губ., Кобрынскі, Брэст-Літоўскі, частка Пружанскага і Слонімскага