Ёсьць вялікі абшар, доўгі час быўшы пад Польшчай, пасьля забраны сілай Расеяй, і які цяперака трэба зноў здабыць ад Расеі. Фактычна, ў даны момант, калі німа Расеі ў поўным гэтага слова значэньні, абшар гэты ёсьць res nullіus, каторы возьме сабе той, хто выйдзе з барацьбы пераможцам. Усходнім суседам Польшчы зьяўляецца не Беларусь, а Расея — гістарычны вораг Польшчы, уасобленьне барбарскай пагрозы цывілізацыі, цëмная візантыйская сіла, пануры, але небаспечны Нядзьведзь, ад каторага трэба якнаймацней адгарадзіцца.
Беларусь ёсьць, ласьне, географічная, гістарычная і, калі хочаце, этнографічная назова, але гэта ні ў якім здарэньні назова не палітычная, гэта не народ і ні ў якім выпадку — не гаспадарства.
Беларусы ня могуць разглядацца як нацыя:
„Ні аб якім беларускім народзе ня можа быць мовы, дзеля таго, што народ — гэта паняцьце палітычнае, а беларусы ніякіх ўласных традыцый ня маюць. Аб беларускай культуры немагчыма гаварыць, дзеля таго, што німа ў іх культурнай еднасьці: гэта сфэра перакрыжаваньня польскіх і расейскіх ўплываў. Мы бачым беларусаў-каталікоў, прывязаных да традыцыйных польскіх сьпеваў ў касьцёлі, беларусаў-праваслаўных, мова каторых набыла шмат царкоўна-славянскіх слоў".
„З этнічнага погляду беларусы не адналіты, дзеля таго, што ў адных месцовасьцях ў іх жылах цяче польская, у другіх — літоўская, ці латышская кроў, ў трэціх кроў даўных дрэўлян, ці палян. Мова іх складаецца з рожных дыалектаў,