гандлю і прамысловасьці, вайсковых спраў, почты і тэлеграфу. Супольная галава дзяржавы і супольная загранічная палітыка; супольная мытная тэрыторыя і манэта; супольная армія, складаючаяся з аддзельных краёвых контыгентаў з супольнай дзяржаўнай мовай толькі ў Галоўным Штабе і Упраўленьні; агульные чугункі, каналы, почта і тэлеграф — вось дзедзіна працы цэнтральнага ураду.
Цэнтральны урад павінен быць адпаведным перад саюзным соймам, адна палавіна сяброў якога выбіралася-б шляхам безпасярэднай падачы галасоў, (па 1 прэдстаўніку ад кожных 200 тысяч жыхароў), а другая складалася-б з дэлегацый краёвых соймаў. Саюзны сойм павінен быў бы прыняць адну з мясцовых моў як мову цэнтральнага урадаваньня. Усе іншые галіны урадаваньня адыходзілі-б да мясцовых урадаў, назначаных галавой дзяржавы і адпаведных перад краёвымі соймамі (склікаюцца праз агульную падачу галасоў — 1 прэдстаўнік на 100 тыс. жыхароў). Гэтые соймы станавілі-б аб абавязковасьці урадовай мовы ў кожным з кантонаў. Незалежна ад гэтага, прынцып нацыональнага роўнапраўя павінен быў бы застацца непарушаным.
Для дагляду за пэўным выконаньнем апошняга прынцыпу павінен быць арганізаваны спэцыальны дзяржаўны Вышэйшы Трыбунал, (па тэрміналёгіі Ст. Кутржэбы „адміністратыўны суд") складаючыйся з прэдстаўнікоў усіх нацый-палякаў, беларусаў і літвіноў, выбіраных ў роўным ліку саюзным соймам. Гэты трыбунал рашаў бы ўсе