цыей і адпаведны перад гэтым соймам — Краёвы урад (Zarzad krajowy). У абодвых вокругах ужываліся-б дзьве урадовые мовы, як у школе, судох і адміністрацыі. Пры гэтым зьвязь Вільні з Варшавай павінна была-б выглядаць больш цеснай, нічым Менска."
„Краëвы сойм павінен мець спэцыальнае прэдстаўніцтва ў польскім сойме. Што датыча шырыні аўтаноміі ў справах вайсковых, тарговых, мытных і інш. дык гэта павінна было-б быць вырашана ў залежнасьці ад конкрэтных варункаў часу і месца"(?)
Аўтаномная сувязь Беларусі з Польшчай разглядаецца аўтарам як практычная патрэбнасьць, а не як тэорэтычны вымысел, як характарызуе Недзялкоўскі ўсе іншые проэкты.
„Максімальная програма беларусаў", заяўляе аўтар, „непропорциональна іх сілам і зьяўляецца спрэчнай з прынцыпамі дэмокрацыі і самаазначэньня народаў (Беласток, Горадня, Вільня, Менск, Магілёў Вітэбск, часьці Смаленскай і Чарнігаўскай губэрній). Жаданьня літвіноў, каб аддаць ім Вільню, не маюць пад сабой ніякага дэмократычнага угрунтаваньня." „Соцыалісты ня могуць", сур'ёзна цягне „соцыаліст" п. Недзялкоўскі, „ісьці на сутрэч імпэріалістычным жаданьням гэтых маладых нацыональных організмаў".
Беларусы, згодна слоў аўтара, вымагаюць толькі „варштату для сваей творчай дзяржаўнай працы, але гэты варштат павінен, са становішча соцыалістычнага, абняць толькі тых людзей, каторые выражаюць да таго адпаведную волю. Калі павадыры беларускага руху перамогуць ў часе