плебісцыту ў Магілёве і Вітэбску, — тым лепш". Але абыймаць сваімі дзяржаўнымі дамаганьнямі заходные часткі Беларусі, — яны згодна пагляду п. Недзялкоўскага не маюць права.
Што датыча Літвы, дык абавязкова павінна зьдзейсьніцца „аб'еднаньне яе з Польшчай, што будзе мець месца пасьля трыумфу сярод літвіноў запраўднай дэмокрацыі". Што трэба разумець пад запраўднай дэмакрацыей" і чым яна рожніцца ад „незапраўднай" — застаецца сэкрэтам аўтара.
У рэзультаце проэктаванага провізоріума могуць паўстаць дзьве магчымасьці. Першая — калі ў пэріод провінцыальнай аўтаноміі дасьпее пачуцьцё непадзельнасьці цэлага краю; ў гэтым здарэньню будзе прызнана разумнасьць фэдэралізацыі гэтых зямель і далейшае развіцьцё пойдзе ў напрамку Злучаных Штатаў гістарычнай Літвы.
Другая - калі выявіцца нацыональная сьвядомасьць паасобных народаў. „У гэтым здарэньні трыумф польскай культуры ў каталіцкай Горадзеншчыне і Віленшчыне будзе поўны, і адбудзецца ўключэньне іх ў склад зямель Рэчыпаспалітай Польскай."
Прадстаўнік соцыалістычнай польскай думкі лічыць, што такі вынік провізорычнага стану рэчэй, найбольш для Польшчы пажаданы і найбольш магчымы.
Што ён найбольш пажаданы — мы ў гэтым так сама не сумніваемся.