1. Нацыональна-культурнае адраджэньне Беларусі і польская дзяржава. Вартасьць констытуцыйных гарантый. Прудон аб старой Польшчы. Што сьведчыць сеняшні дзень? 2. Спінны хрыбет беларускага адраджэньня. Немагчымасьць соцыальнага вызваленьня Беларусі пры залежнасьці яе ад Польшчы. 3. Немагчымасьць экономічнага адраджэньня Беларусі пад сучаснай Польшчай. 4. Сьвядомасьць сілы і сьвядомасьць слабасьці польскага імпэріалізму.
Для таго, каб зрабіць агульны вывад з папярэдняга агляду і адказаць на пытаньне аб характару адносін сучаснай Польшчы да беларускага адраджэньня, трэба угаварыцца аб разуменьні беларускага вызвольчага руху.
1. Адраджэньне Беларусі можна разумець з аднаго боку як эволюцыйны, культурны процэс, які ў дацяперашні час быў гвалтоўнымі захадамі паліцэйскай дзяржавы прыдушан, і які цяпер, у варунках вольнай дэмократычнай дзяржаўнасьці, павінен развівацца нормальна і ў канечным рэзультаце прывесьці да самастойнай беларускай культуры. Процэс гэты, па істоце сваей спакойны і знайходзіцца ў залежнасьці ў першую чаргу ад узроста інтэлектуальных сіл краю, якіе нельгя стварыць адпаведным распараджэньнем дзяржаўнай улады; ад палітыкі ён залежыць нагэтулькі, насколька ў дзяржаве можа быць пастаўлена пытаньне: ці ёсьць, ці німа беларускай нацыональнасьці. Калі