на гэтае пытаньне дзяржава адказвае нэгаціўна, дык німа мовы аб гарантыях для ея развіцьця, а ёсьць простая забарона яе; калі-ж на пытаньне гэтае адказываюць згодна, дык у сучаснай эўропэйскай дзяржаве звычайна ужо не імкнуцца да спыну культурнага ўзросту народу; можнасьць развіцьця разумеецца сама сабой, і ідзе гутарка аб як найлепшым забаспечаньні такога ўзросту.
Як мы бачылі з папярэдняга раздзелу, проэкты аб'еднаньня Беларусі з Польшчай, ці то ў форме рэальнай уніі — „гістарычнай Літвы", ці то ў форме фэдэратыўных кантонаў - дапускаюць развіцьцё беларускай нацыональнай культуры і даюць для гэтага пэўные констытуцыйные гарантыі. Даецца право роўнасьці беларускай мовы, ў некаторых выпадках нават як мовы урадовай; пытаньня асьветы, нацыональнага культа і г. д. - амаль поўнасьцю перэдаюцца компетэнцыі месцовых органаў урадаваньня: краёваму сойму, як законадаўчаму абаронцу месцовых інтэрасаў, і краёваму ураду, як органу выканаўчай месцовай палітык
Сучасная Польшча лічыць сябе заходна-эўропэйскай дзяржавай і дзеля гэтага вызнае патрэбу вольнага развіцьця беларускай культуры.
Але галоўная прычына, заразумела, ляжыць ня ў тым, што Польшча лічыць беларускі народ за асобную нацыю. Як было зазначано вышэй, сярод польскага грамадзянства больш популярна пераконаньне, што беларусы - гэта этнографічна teren przejsciowy, а беларусы-каталікі гэта амаль што звычайные палякі.