трактатам ў форме падвойнай міжнароднай гарантыі. І ўсё-ж такі, ня гледзючы на гэткую кваліфікаваную гарантыю, становішчэ ня польскіх жыхароў ў Польшчы ў данны момант далёка ад нормальнага.
Другім прыкладам нетрваласьці констытуцыйных гарантый служыць абарона інтэрасаў працоўнага селянства ў Польшчы, якая мелася быць праведзянай зямельным законам 10 ліпеня 1919 г. Ня гледзючы на тое, што аб гэтай маленькай уступцы шляхецкіх станаў працоўнаму люду польская прэса шмат крычала (асабліва у нас на Беларусі), але яна, як і трэба было спадзявацца, засталася мёртвай літэрай і, ёсьць грунт думаць, застанецца ей і надаль.
Гарантыі, якіе можа даць польская дзяржава Беларусі, ня будуць, трэба думаць, замацаваны ў акце міжнароднага значэньня. у лепшым здарэньню яны будуць вынікам згоды абедзьвех старон (у выпадку скліканьня беларускага устаноўчага сойму, але, ясна, не ў разуменьню п. Недзялкоўскага); ў горшым — будуць „падарункам", дэкрэтаваным ў аднастароннім акце польскага сойму.
Паскольку за вольным развіцьцём беларускай культуры будзе даглядаць месцовы сойм, пастольку можна гаварыць аб больш лепшым становішчы жыхароў Беларусі ў параўнаньні з непалякамі — жыхарамі Польшчы. Але ні першая, ні другая форма констытуці не гарантуе Беларусь, што гэтая констытуцыя можа быць „папраўлена", і што беларускі сойм можа быць... разагнаны. Усё будзе зале-