Дзеля гэтага соцыальна-рэвалюцыйны момант беларускага руху трэба зрабіць цэнтральным, і весьці барацьбу за вырашэньне зямельнага пытаньня да тае пары, пакуль селянства не ўзмацуецца ў новым сваім палажэньні, пакуль ня знікнуць апошніе сьляды старога соцыальнага ладу.
У раздзеле аб мерах зацікаўленасьці польскага капіталу на Беларусі мы мелі магчымась убачыць, што добрая палавіна беларускай зямлі належыць польскім памешчыкам. Лёс гэтай зямлі непакоіць польскую думку, і яна дае спробы вырашаньня аграрнае проблемы на Беларусі так, каб не парушыць інтэрасаў Польшчы. Усе спробы сводзяцца да палавінчатых компромісаў і задаволіць беларускае селянства ня могуць. Так напр., проф. З. Людкевіч[1] разважаючы аб варунках вырашэньня проблемы, невыразна зазначае экономічную і грамадзкую старану справы і сьвядома пакідае без адказу палітычную яе старану:
„Аграрная рэформа мае дзьве стараны - экономічную (zagadnienie gospodareze) і грамадзкую (strona spoleczna). Паскольку ідзе гутарка аб гаспадарчую, экономічную старану, трэба давясьці да утварэньня самаістных здаровых гаспадарскіх адзінак, на якіх месцовае рольнае жыхарства могло-б абаперціся. Прыймаючы пад увагу грамадзкую старану справы, трэба каб рольнае жыхарства ня толькі знайшло дастатачны лік працы, але так сама каб стала экономічна незалежнай,
- ↑ Prof. Zodzislaw Ludkiewicz: „Wytyczne reformy agrarnej na Bialej Rusi", Warszawa, 1920.