зючы на колосальнае багацьце сыраўцоў, была нездаровая, штучная. Расейскі капітал ня мог экономічна апанаваць тые аб шары, якіе захапіла улада маскоўскіх цароў.
Калі Беларусь прымушана будзе пайсьці на палітычнае аб'еднаньне з Польшчай, экономічнае развіцьцё яе пападзе яшчэ ў горшае становішчэ, ніж гэта было за часоў расейскага панаваньня.
У старой Расеі Беларусь хоць і была фактычна калёніей, але за гэткую офіцыальна не лічылась. Польшча наўперад, нават не маючы Беларусі, ужо лічыць яе за сваю калёнію. Гэтая псыхолёгічная рожніца павінна прымусіць паставіцца да плянау збліжэньня з Польшчай з вялікай асьцярожнасьцю.
Па другое, польскі капітал, ў параўнаньню з старым расейскім, ў шмат разоў слабейшы. Даводзіць гэтага ня трэба, дзеля таго, што гэта ведама кожнаму чытачу. Калі г. ч. зьдзейсьніцца плян польска-беларускага аб'еднаньня, дык экономічна слабая польская дзяржава пропорцыональна захопіць нагэтулькі вялікіе абшары, што з імі ніколі не справіцца слабы польскі капітал.
Польскіе палітыкі не дарма гавораць аб тым, што Беларусь павінна стацца „калëніей" Польшчы: яна стане гэтай калёніей у найгоршым разуменьню гэтага слова, бо ня будзе нават об'ектам эксплёатацыі польскага колёніальнага капіталу, але коцэссіонна-колёніальнага. Слабы польскі капітал ня знойдзе ў сябе магчымасьці, каб выцягнуць з Беларусі ўласнымі сіламі той сырэц, які ёсьць на Беларусі. Ён ня будзе здольны нават на