пазбавіць яго ад усіх ранейшых форм залежнасьці — духоўнай, палітычнай, матэр'яльнай і інш., што выклікала папярэдняя няволя.
Хто можа спрэчацца супроць гэтага законнага імкненьня, апроч тых, каму свабода беларускага народа становіцца косьцю наўпоперак глоткі?
Калі польская працоўная дэмокрацыя жадае чэсна пайсьці рука у руку з вызволенай Беларусьсю, яна разам з вызнаньнем пра беларускага народа на этнографічные граніцы, павінна поўнасьцю і да канца вызнаць дзяржаўную незалежнасьць Беларусі.
У сваю чаргу, беларускае адраджэньне ідзе насустрэч законным вымогам Польшчы аб вольным развіцьці польскай культуры на беларускіх абшарах. Усе патрэбные гарантыі Беларусь гатова для гэтага даць яшчэ з большай ахвотай, ніж гэта робіць Польшча. Але пры адным варунку.
Як зазначаюць аўтары фэдэратыўных тэорый, "для польскай творчай ідэі ня трэба абавязкова уладаньня зямлёю суседніх з Польшчай народаў." Адраджаючаяся Беларусь цалком годзіцца з гэтым прынцыпам, і таму пазбаўляе польскіх памешчыкаў на Беларусі зямлі і перэдае яе працоўнаму селянству. Інакш гэтага прынцыпу разумець ня можна — і супроць гэткага кроку беларускай дзяржавы польская апінія пратэставаць ня можа. Польская культура будзе уплываць на беларускае жыцьцё, як ўсякая іншая культура, сваей вышынёй, сваей дасканаласьцю, а не матэр'яльнымі засобамі. Бо што сказалі-б, напрыклад, польскіе селяне аб да-