сканаласьці нямецкай культуры і ці маглі-б хваліцца немцы ўплывамі сваей культуры на Польшчу, калі-б яны разсадзілі на 45% польскай зямлі сваіх памешчыкаў?
Рэч ясная.
* * *
Беларускае адраджэньне не маніць сябе надзеяй на хуткае і шчырае паразуменьне з сучаснай польскай дзяржавай. Барацьба ужо ідзе і будзе адбывацца далей.
У барацьбе з польскім імпэріалізмам Беларусь не адзінока: суседніе з ей народы і, ў першую чаргу, народ літоўскі, знайходзяцца ў стасунку да Польшчы ў аднальковым становішчы. Безварунковае аб'еднаньне дзяржаўных імкненьняў гэтых двох народаў дыктуецца ня толькі ўсей іх добрай мінуўшчынай, ня толькі ўзаемнай экономічнай залежнасьцю, аднальковым соцыальным ладам і нацыональнай нэйтральнасьцю, - але і агульнай небаспекай, што насоўваецца на нашых вачах з заходу.
Пытаньне аб'еднаньня іх — справа бліжэйшага часу.
Ў роўным становішчы знайходзяцца Украіна, (асабліва Галічына), Латвія і па часьці Эсьція. Памянёные народы пойдуць на хаўрус з Беларусьсю запраўды як роўны з роўным, не хаваючы камень за пазухай. І на іх дапамогу ў змаганьні з польскімі апэтытамі Беларусь можа сьмела рахаваць.