Старонка:Ад мора да мора (1921).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

атрымаць можам. Вось з такой старонкай суседаваць і здружыцца—і да саюзу прыстаць дык ёсьць выгада відавочная і вялікая. Такая старонка, як Украіна, што сама ўсім - чым багата, ня гоніцца каб пажывіцца і выцягнуць дабро ад суседа, ды яшчэ сама даць можыць найтаней крупчаткі, цукру, жалеза, солі, карасіны—такая багатая хаўрусьніца нам усягды патрэбна. Мы яе і павінны старацца мець. Дзеля гэгага беларусы, дабіваючыся вольнай Беларусі, памагаюць украінцам дабіцца вольнай Украіны: дзеля гэтага беларусы шчыра трымаюцца дружбы з украінцамі, якія — ёсьць ведама — ацанілі і цэнюць нашу дружбу як запраўды шчырую, І ня толькі дзеля якой карысьці але ўкраінцы мілы беларусам і дзеля характару суседзкага і таварыскага. Нам з імі ня прыходзіцца калаціцца за межы, і ня было аб тое ніякай спрэчкі, — бо нашы гаворкі падобныя і асыміляцыя ці наварот беларусоў на украінцаў, а украінцаў на беларусоў ня робіць нам ніякага страху. Па шмат прыкметам — дружба наша з імі можыць быць моцнай і трывалай, і да гэтай дружбы беларусы павінны гарнуцца сьвядома і з ахвотай.