Старонка:Айвенго (1934).pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

Рыцар крыху паправіў струны і, пасля кароткай прэлюдыі запытаў гаспадара, што яму праспяваць?

— Баладу, баладу, — сказаў пустэльнік, — гэта будзе лепш за ўсякую французскую лухту. Я самы сапраўдны англічанін, сэр рыцар, такі-ж англічанін якім быў мой апякун, святы Дунстан. У мяне ў келлі толькі і дапушчаюцца англійскія песні.

— Ну, добра, — сказаў рыцар, — я паспрабую прыпомніць баладу, складзеную адным саксонцам, якога я ведаў у святой зямлі.

Выявілася, што калі рыцар і не быў сапраўдным менестрэлем, то прынамсі, яго густ склаўся пад уплывам найлепшых настаўнікаў. Голас яго, ад прыроды невялічкі і грубаваты па тэмбру, быў значна змякчаны навучаннем, і наогул для яго зроблена было ўсё, чым культура здольна выправіць уроджаныя недахопы. Таму ён спяваў вельмі хораша і мог-бы задаволіць і больш патрабавальнага крытыка, чым пустэльнік, асабліва калі рыцар пачаў спяваць то з ажыўленай інтанацыяй, то жаласлівай, то выражаў сваім голасам некаторую ўзнятасць, што надавала сілу і энергію словам балады.

У вянцы адвагі маладзецкай,
З вайны пайшоўшы без бяды,
У родны дом з зямлі турэцкай
Вярнуўся рыцар малады…

Рыцар спяваў. Пустэльнік адкінуўся на спінку сядзення, заплюшчыўся і, то склаўшы рукі на жываце, круціў палец аб палец у позе самай глыбокай увагі, то разводзіў рукамі і ціха махаў імі ў такт музыкі. Некаторыя павароты мелодыі асабліва яму падабаліся, і калі ён знаходзіў, што голас рыцара не досыць высокі, каб вытварыць хітрыя рытурнелі, сам падцягваў яму. Калі балада была праспявана да канца, пустэльнік рашыў, што песня добрая і праспявана цудоўна.

Толькі вось што я табе скажу, — прагаварыў ён, — на маю думку, гэты твой саксонскі зямляк так доўга вазіўся з нармандцамі, што заразіўся ад іх сумным тонам. І навошта добры рыцар, пра якога ты спяваў, паехаў з дому? А пасля звароту чаго-ж яму было чакаць, як не таго, што яго каханка знайшла сабе другога ў яго адсутнасць?.. Аднак, сэр рыцар,

113