Старонка:Айвенго (1934).pdf/134

Гэта старонка не была вычытаная

над акружаючымі іх лясамі, яму адразу стала зразумела здарыўшаеся з ім няшчасце.

— Дарэмна я пакрыўдзіў зладзеяў і разбойнікаў тутэйшых лясоў, — сказаў ён, — тым, што падумаў, быццам вы з іх зграі. Гаварыце, паскудныя сабакі, чаго дамагаецца ваш гаспадар: маёй смерці ці майго багацця?

Варта і на гэтыя словы адказала такім-жа маўчаннем, як на папярэднія, і спынілася толькі перад брамаю замка. Дэ-Брасі тройчы пратрубіў у рог; тады стралкі з лукамі і арбалетамі, якія ўкрылі верх сцяны, пры іх набліжэнні паспяшаліся сысці ўніз, спусціць пад’ёмны мост і ўпусціць гасцей у замак. Варта прымусіла палонных элезці з коняй і адвяла іх у залу, дзе ім наспех прапанавана было снеданне, але ніхто, акрамя Атэльстана, не меў жадання дакрануцца да яды. Між іншым, і яму таксама не далі часу грунтоўна заняцца паданаю ядою, таму што варта дала зразумець Седрыку, што іх запруць у памяшканне, зусім асобнае ад лэдзі Равены.

Супраціўляцца было бескарысна і іх прымусілі прайсці ў вялікі пакой, скляпеністая столь якога апіралася на нязграбныя калоны саксонскага тыпу.

Потым і лэдзі Равену разлучылі з яе дружынай і праводзілі, хоць вельмі ветліва, але не пытаючы яе жадання, у асобны пакой. Такі-ж сумленны гонар быў аказаны і Рэвецы, не гледзячы на просьбы яе бацькі. Стары ў адчаі прапанаваў нават грошы, абы толькі дачцы дазволена было заставацца пры ім.

Старога адцяглі ад Рэвекі і павялі асобна ад астатніх палонных. Прыслугу абшукалі, абяззбролі і заперлі ў другой частцы замка, а Равену пазбавілі нават уцехі мець пры сабе яе любімую служанку, Эльгіту.

Пакой, куды пасадзілі абодвух саксонскіх правадыроў, у сучасны момант адыгрываў ролю гауптвахты, але у старыя часы гэта была галоўная зала замка.

Седрык усхвалявана хадзіў узад і ўперад па пакою, а яго сябра, якому прыродная апатыя замяняла цярпенне і філасофскую цвёрдасць духу, абыякава адносіўся да ўсяго, акрамя нязручнасцей данай хвіліны. Але і гэта

132