Гэта старонка не была вычытаная
Агульны выгляд цямніцы мог-бы ўстрашыць і больш мужнага чалавека, чым Ісаак, але ён быў значна спакайней цяпер, бачачы сапраўдную небяспеку, чым быў у той час, калі знаходзіўся пад уплывам няпэўных страхаў і выабражаемых жахаў.
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстоўваць адсканаваную старонку ў якасці выявы, адрэдагуйце гэту старонку і замяніце "{{Няма выявы}}" на "{{Неапрацаваная выява|Айвенго (1934).pdf/137}}". У адваротным выпадку, калі вы можаце прадаставіць выяву, зрабіце гэта. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Падабраўшы пад сябе сваю вопратку, каб не так было вільготна, стары ўсеўся ў адным з кутоў падзямелля. У такім палажэнні яўрэй прасядзеў гадзіны тры, калі ўрэшце на сходах, якія вядуць у падзямелле, пачуліся крокі. Зарыпелі
завалы, завішчэлі іржавыя завесы, нізкія дзверы адчыніліся, і ў цямніцу ўвайшоў Рэджынальд Фрон дэ-Бёф разам з двума сарацінскімі нявольнікамі храмоўніка.
135