яго спачатку пра сябе, а потым пасаксонску пераказаў яго змест сваім саюзнікам.
— Пакараць смерцю шляхетнага Седрыка! — усклікнуў Вамба. — Клянуся крыжам, ты, мабыць, памыліўся, сэр рыцар!
— Не, мой шаноўны сябра, — адказаў рыцар, — я вам дакладна перадаў тое, што тут напісана.
— У такім выпадку, — сказаў Гурт, — клянуся святым Фамою Кентэрберыйскім, трэба ўзяць замак, хоць-бы прышлося голымі рукамі разабраць яго па каменьчыку.
— Нам з табою больш няма-ж чым арудаваць, — сказаў Вамба, — толькі мае рукі наўрад ці прыгодны ламаць на кускі такія каменьчыкі!
— Гэта яны так гавораць, каб выйграць час, — сказаў Локслі, — яны не адважацца на такую справу, за якую павінны будуць адказваць сваімі галовамі.
— Добра-б, — сказаў Чорны Рыцар, каб хто-небудзь з нас ухітрыўся прабрацца ў замак і даведацца, як там абстаяць справы. На маю думку, калі яны самі просяць прыслаць папа, наш пустэльнік мог-бы выканаць гэты абавязак, ды за адно ўжо і даставіць нам патрэбныя весткі.
— А д’ябал-бы цябе ўзяў з тваімі парадамі! — сказаў святы муж. — Я-ж табе гаварыў, сэр Гультай, што калі скідаю свой манахаўскі балахон, з ім разам з мяне злазіць і духоўны сан, і ўся святасць, і нават уся мая латынь; як толькі апрануся ў зялёны каптан, дык хутчэй здольны падстрэліць дванаццаць аленяў, чым паспавядаць аднаго хрысціяніна.
— Баюся я, — сказаў Чорны Рыцар, — нават вельмі баюся, што на гэты раз нікога тут няма, хто-б гадзіўся на ролю айца-спавядальніка.
Усе пераглядваліся між сабою і маўчалі.
— А я бачу, — сказаў Вамба пасля кароткай паузы, — бачу, што дурню на раду напісана заставацца дурнем і сунуць шыю ў такое ярмо, ад якога разумныя людзі ўхіляюцца. Няхай будзе вам вядома, дарагія мае браты і землякі, што пакуль не надзелі на мяне гэтай стракатай збруі, хадзіў я ў бурай расе і рыхтаваўся да пастрыжэння у манахі; але
160