Старонка:Айвенго (1934).pdf/174

Гэта старонка не была вычытаная

— Эге, манах, — сказаў Фрон дэ-Бëф, — ты перамяніў тон і адразу так падбадзёрыўся, як быццам усёю душою жадаеш знішчэння саксонскага стада, а між тым гэтыя-ж свінні табе радня?

Седрык быў не майстар прыкідвацца і ў гэту хвіліну для яго было-б асабліва дарэчы, калі-б апынуўся пад рукою Вамба і навучыў-бы яго, як трэба адказваць на такое пытанне. Але патрэба вывастрае розум, а таму ён прамармытаў штосьці ў такім сэнсе, што калі людзі разбойнічаюць, дык царква адлучае іх, а дзяржава ставіць па-за законам.

— Ты гаворыш зусім праўду, — сказаў Фрон дэ-Бёф. Рыцар вывеў Седрыка праз фортку да рова з вадою, упоперак якога перакінута была ў гэтым месцы адна дошка. Перайшоўшы роў па дошцы, яны апынуліся ў невялікім выступе знадворнай сцяны, якая абаранялася бойніцамі, адкуль быў падземны выхад у чыстае поле.

— Цяпер ідзі хутчэй, — сказаў Фрон дэ-Бёф. — Чакай, вось што, паслухай… ты, здаецца, досыць вясёлы поп, дык прыходзь пасля пабоішча: я цябе пачастую мальвазіяй па горла… Я выстаўлю столькі віна, што хапіла-б напаіць дап’яна ўвесь ваш манастыр.

— Разумеецца, мы яшчэ сустрэнемся, — сказаў Седрык.

— А покуль вось табе, — дадаў нармандзец, сілком сунуўшы ў руку Седрыка залатую манету. — Памятай-жа, калі не выканаеш майго даручэння, я з цябе здзяру і рызу і тваю ўласную шкуру.

— Можаш і тое і другое, — адказаў Седрык, выйшаўшы з падземнага ходу і радасным поступам ідучы па чыстым полі.

Ён павярнуўся ў бок замка, з усёй сілы кіну назад залатую манету і прагаварыў:

— Праваліцца-б табе, фальшывы нармандзец, прападай разам са сваімі грашыма!

Фрон дэ-Бёф не расчуў гэтых слоў дакладна, але бачыў рух, які суправодзіў іх, і ён здаўся яму падазроным.

— Гэй, стралкі, — крыкнуў ён вартавым, што стаялі на варце каля знадворнага басціёна, — пусціце стралу на ўздагон гэтаму манаху!.. Але, не, чакайце, — дадаў ён, бачачы, што

172