Старонка:Айвенго (1934).pdf/191

Гэта старонка не была вычытаная

Урфрыду, або Ульрыку. Але яна ў гэты час была так захоплена асэнсаваннем перанесеных крыўд і прагнасцю помсты, што вельмі ахвотна перадала Рэвецы абавязкі глядзець за пацыентам.


РАЗДЗЕЛ XXIX

АПЫНУЎШЫСЯ зноў каля ложка Айвенго, Рэвека сама здзівілася той ажыўленай радасці, якую мела пры гэтым, не гледзячы на небяспечнае і нават проста жахлівае іх становішча. Намацваючы яго пульс і пытаючыся пра здароўе, яна дакраналася да яго так пяшчотна і гаварыла так ласкава, што выявіла куды больш шчыры ўдзел, чым жадала-б выявіць. Голас яе перарваўся, рука здрыганулася, калі яна пачула голас Айвенго:

— Ах, гэта вы, ласкавая дзяўчына?

Ледзь чутны ўздых вырваўся з яе грудзей. Далейшыя пытанні адносна яго здароўя яна задавала ўжо тонам спакойнага сяброўства.

Айвенго паспяшаўся адказаць, што адчувае сябе надзвычай добра, куды лепш, чым мог чакаць.

— І ўсё дзякуючы твайму майстэрству і клопатам, мілая Рэвека, — дадаў ён. — Ці бачыш, ласкавая дзяўчына, — прадаўжаў Айвенго, мой дух пакутуе ад трывогі куды мацней, чым цела мучыцца ад болю. З таго што гаварылі пры мне тут мае былыя вартаўнікі, я здагадаўся, што знаходжуся ў палоне; а мяркуючы па грубаму голасу таго, хто зараз толькі прагнаў іх адсюль, даўшы ім нейкае ваеннае заданне, я заключаю, што мы ў замку Фрон дэ-Бёф. Калі гэта так, дык чым-жа гэта можа скончыцца і якім чынам магу я абараніць Равену і майго бацьку.

Рэвека паспяшалася паведаміць Айвенго ўсе весткі, якія паспела сабраць, але гэтага было вельмі мала, і яно абмяжоўвалася тым, што ў замку ўсім распараджаюцца храмоўнік Буагільбер і барон Фрон дэ-Бёф, што знадворку замак абложваюць, але хто — невядома.

Наверсе, удоўж зубчастых сцен, чуліся цяжкія і спешныя крокі ўзброеных слуг; тыя-ж гукі чуліся ўдоўж вузкіх калідораў і на пакручастых усходах, якія вядуць на вежы,

189