Старонка:Айвенго (1934).pdf/207

Гэта старонка не была вычытаная

чалавекі, скінеш іх у роў, а сам са сваімі людзьмі перапраўся да перадавое вежы. Тым часам я падаспею да знадворнае брамы і буду атакаваць вежу з таго боку. Калі нам удасца зноў авалодаць гэтым пунктам, будзь упэўнены, што мы зможам абараняцца да таго часу, пакуль не прыдуць да нас на выручку, або прынамсі, здадзімся на выгодных умовах.

— Гэта добрая думка, — сказаў дэ-Брасі. — Я сваю задачу выканаю… А ты, храмоўнік, мяне не выдасі?

— Вось табе мая рука і пальчатка, не выдам! — адказаў Буагільбер. — Але трэба спяшацца… Хутчэй.

Дэ-Брасі хутка сабраў сваіх людзей і кінуўся ўніз да выходнай брамы, якую загадаў адчыніць насцеж. Як толькі гэта было выканана, Чорны Рыцар уварваўся ў сярэдзіну, не гледзячы на супраціўленне дэ-Брасі і яго воінаў. Двое пярэдніх адразу ўпалі мёртвым, а астатнія раступіліся, як ні крычаў ім іх начальнік, каб згрупаваліся і ішлі наперад.

— Быдла! — гвалтаваў дэ-Брасі. — Няўжо вы дасцё дваім авалодаць нашым адзіным выхадам да ратунку?

— Ды гэта-ж сам чорт! — сказаў адзін стары воін, ухіляючыся ад удараў Чорнага Рыцара.

— А хоць-бы і чорт, — ускрыкнуў дэ-Брасі, — што вам ад яго ўцякаць, калі ўсёроўна ў пекла трапіце. У замку пажар, нягоднікі… За намі ўсё гарыць! Няўжо роспач не надае вам адвагі?.. Ну, дык пусціце мяне ўперад, я сам расквітаюся з гэтым рыцарам! Скляпеністая дзірка ў сцяне, якая служыла падходам да брамы, стала тэатрам бойкі ўручную гэтых двух байцоў, і гулка адзываліся пад каменным скляпеннем ярасныя ўдары, якія наносілі яны адзін аднаму: дэ-Брасі — мячом, а Чорны Рыцар — цяжкаю сякераю. Урэшце нармандзец атрымаў удар, часткова адбіты шчытом, — інакш ён, вядома, тут-жа спусціў-бы дух, і Чорны Рыцар так хапіў яго сякераю па грэбню шлема, што дэ-Брасі ва ўвесь рост распластаўся на каменным доле.

— Здавайся, дэ-Брасі, — сказаў Чорны Рыцар, нахіліўшыся над ім і заносячы над кратамі яго забрала кінжал, якім рыцары канчалі сваіх зваленых ворагаў, — здавайся, Морыс дэ-Брасі, пакарыся без разважанняў, не то зараз табе канец.

205