Старонка:Айвенго (1934).pdf/229

Гэта старонка не была вычытаная

і з заводскім сабакам, не толькі з духоўнай асобай… а галоўнае, з прыёрам манахаўскага ордэна ў Жарво! Быў тут, напрыклад, нейкі п’яны менестрэль па прозвішчу Ален з Лагчыны (цёмная асоба!)… дык ён пагражаў мне цялеснай карай і нават смерцю, калі я не заплачу чатырохсот крон выкупу, акрамя ўсяго, што ён у мяне нарабаваў, а там было адных залатых ланцужкоў і пярсцёнкаў з самацветамі на незлічоную суму… ды, акрамя таго, паламалі і папсавалі сваімі няўмелымі рукамі шмат каштоўных штучак, як: скрыначку з парфумай, срэбныя шчыпчыкі для завіўкі валос…

— Ці можа быць, каб Ален з Лагчыны абышоўся так груба з асобаю вашага духоўнага звання? — зноў іранічна запытаў капітан.

— Усё гэта шчырая праўда, такая-ж ісціна, як евангелле ад святога Нікадыма, — адказаў прыёр, — і пры гэтым ён лаяўся на сваёй грубой паўночнай гутарцы і кляўся павесіць мяне на самым высокім дрэве ў гэтым лесе.

— Ды няўжо кляўся?.. У такім разе, вялебны айцец, на маю думку, вам трэба задаволіць яго патрабаванне… Таму што, бачыце, Ален з Лагчыны такі чалавек, што калі раз сказаў, дык абавязкова стрымае сваё слова.

— Вы ўсё жартуеце, — сказаў збянтэжаны прыёр з напускным смехам. — Я і сам вялікі ахвотнік да трапнага жарту. Аднак, ха-ха-ха, гэтыя жарты цягнуліся ўжо цэлую ноч навылёт, так што раніцою час ужо спыніць іх.

— Ды я ніколькі не жартую, — сказаў Локслі, — я цяпер такі-ж сур’ёзны, як манах у спавядальні. Вам прыдзецца заплаціць значны выкуп, сэр прыёр, інакш вашай браці трэба будзе выбраць сабе новага настаяцеля, таму што вы ўжо не вернецеся да свае паствы.

— Ды як-жа вы можаце гаварыць так, звяртаючыся да духоўнай асобы? — сказаў прыёр.

— Паклічце нашага вясёлага папа, — загадаў капітан, — няхай выступіць наперад і прыгадае шаноўнаму абату тэксты, якія адносяцца да гэтага выпадку.

Пустэльнік, крыху працвярозеўшы, апрануў між тым манахаўскі балахон паверх свайго зялёнага каптана і выйшаўшы з натоўпу, сказаў:

227