дасць табе ні малога шансу выратаваць жыццё Рэвекі. Бомануар выбярэ замест цябе каго-небудзь іншага на абарону ордэна, і падсудная ўсёроўна загіне, ці выканаеш ты сваю задачу ці не.
— Глупства, я сам выступлю на яе абарону, — адказаў храмоўнік ганарліва, — а тады, як табе, я думаю, вядома, Мальвуазен, ва ўсім ордэне не знойдзецца байца, здольнага вытрымаць напор майго каня.
— Эх, — сказаў хітры дарадчык, — ты зусім забываеш тое, што табе не дадуць ні выпадку, ні часу выканаць твой шалёны план. Паспрабуй пайсці да Лукі Бомануара, абвясці яму сваё адмаўленне ад прысягі паслухмянства і паглядзі, ці доўга пасля гэтата дэспатычны стары пакіне цябе гуляць на волі. Ты ледзь паспееш прагаварыць такія словы, як апынішся на сто футаў пад зямлёю, пад турэмнаю вежаю прэсепторыі, дзе будзеш чакаць суда… а судзіць цябе будуць як здрадніка. Калі-ж застануцца пры тым перакананні, што ты зварожаны, цябе закуюць у ланцугі, адвязуць у які-небудзь далёкі манастыр, запруць у адзінокую келлю, і ты будзеш там валяцца на саломе, у абсалютнай цемры, здурнелы ад заклінанняў і наскрозь прамоклы ад святое вады, якой будуць цябе старанна крапіць. З’явіся лепш на бегавішча, Брыян, інакш ты — прапашчы і зняслаўлены чалавек.
— Не, лепш я вырвуся адсюль і ўцяку.
— Табе не ўдасца ўцячы, — сказаў Мальвуазен, — тваё вар’яцтва ўзбудзіла падазронасць, і цябе не выпусцяць з сцен прэсепторыі. Пайдзі, паспрабуй… падыдзі да брамы, загадай спусціць пад’ёмны мост і ўбачыш, які будзе табе адказ на гэта…
— Мальвуазен, — сказаў рыцар, — як добра было-б, каб сам Рычард або адзін з яго хвалёных любімчыкаў у Англі выехаў супроць мяне на бегавішча… Але не, нікога там не будзе… ніхто не захоча рызыкнуць жыццём за бязвінную, за самотную!
— Тым лепш для цябе, калі справа гэтым скончыцца, — сказаў прэсептар, — калі яе заступнік не з’явіцца, не ты будзеш вінаваты ў смерці няшчаснай дзяўчыны, а гросмайстар,
277