Старонка:Айвенго (1934).pdf/289

Гэта старонка не была вычытаная

— Скуль ты гэта ўзяў? — запытаў рыцар.

— З таго і ўзяў, што разы са два ці тры бачыў, як сярод зелені мільгацелі шышакі. Каб гэта былі чэсныя людзі, яны-б выехалі на бітую сцежку. Але гэты гушчар якраз падыходзячае месца для такіх прамыслоўцаў.

— А на гэты раз ты праў, прагаварыў рыцар, — засоўваючы наглуха забрала свайго шлема.

Толькі ён паспеў гэта зрабіць, як з кустоў вылецелі тры стралы, пушчаныя яму ў галаву і грудзі, і першая з іх, напэўна, пранізала-б яму мазгі, калі-б не адскочыла ад сталёвага забрала, дзве астатнія папалі ў нагруднік і ў шчыт, які вісеў у яго на шыі.

— Дзякуй збраёўніку, моцна зрабіў маё ўзбраенне! — усклікнуў рыцар, — Вамба, наперад! Схопімся з імі.

З гэтымі словамі ён паскакаў проста на кусты. Насустрач яму выскачыла з гушчару чалавек шэсць ці сем узброеных коннікаў і паімчалі ўскач на яго з коп’ямі на перавес. Тры коп’і, ударыўшыся аб яго, разляцеліся ўшчэнт. Вочы Чорнага Рыцара бліснулі гневам, што было відаць нават скрозь шчыліны забрала. Ён прыўзняўся на страмёнах і крыкнуў:

— Гэта што азначае, панове?

Замест адказу воіны выхапілі мячы і напалі на яго з усім бакоў з крыкамі:

— Памры, тыран!

— Ага! Вось табе, вось табе! — крыкнуў Чорны Рыцар, з кожным узмахам збіваючы на зямлю па чалавеку. — Дык у нас тут здраднікі завяліся?

Як не былі адважныя праціўнікі, аднак і яны адступілі назад ад магутнай рукі, кожны ўзмах якой нёс ім смерць; здавалася магчымым, што ён адзін адолее ўсіх ворагаў, але тут падаспеў рыцар у сінім узбраенні, які да гэтага часу трымаўся паводдаль; ён прышпорыў свайго каня і, накіраваўшы кап’ё не на конніка, а на яго каня, смяртэльна параніў жывёліну.

— Вось здрадніцкі ўдар! — усклікнуў Чорны Рыцар, калі яго конь паваліўся на бок, цягнучы і яго за сабою.

У тую-ж хвіліну Вамба затрубіў у рог. Раптоўны гук рога прымусіў забойцаў яшчэ раз адступіць назад, а Вамба,

287