Старонка:Айвенго (1934).pdf/310

Гэта старонка не была вычытаная

усяе мае асобы. Вось яна сама тут, можа засведчыць праўдзівасць маіх слоў. Няма чаго чырванець, кузіна, ніякага няма сораму любіць прыгожага рыцара больш, чым вясковага франкліна. І смяяцца таксама няма чаго, Равена, таму што дальбог схудзелы твар у магільным саване зусім не пацешны… А калі абавязкова хочаш смяяцца, я табе знайду больш падыходзячую прычыну. Дай мне руку… толькі часова, я-ж толькі пасяброўску прашу. Ну, вось, кузен Уільфрэд Айвенго, абвяшчаю, што адмаўляюся ў тваю карысць… Эге, куды-ж дзеўся наш кузен Уільфрэд? Няўжо ў мяне ад стомы яшчэ ў вачах мітусіцца? Мне здавалася, што ён толькі што вось тут стаяў!

Усе пачалі аглядацца, шукаць Уільфрэда, але ён знік. Даведаліся, нарэшце, што за ім прыходзіў нейкі яўрэй, што яны вельмі нядоўга гутарылі, пасля чаго Уільфрэд паклікаў Гурта, патрабаваў свой панцыр і ўзбраенне і паехаў з замка.

Калі Атэльстан выпусціў яе руку, азадачаны адсутнасцю Уільфрэда, Равена таксама выкарыстала выпадак выйсці з пакоя, знаходзячы сваё становішча вельмі цяжкім.

Знік і Рычард, і ніхто не бачыў, як гэта здарылася. Потым ужо даведаліся, што ён спешна зышоў у двор, паклікаў таго яўрэя, з якім гутарыў Айвенго, пасля хвіліннай гутаркі закрычаў, каб яму як можна хутчэй прывялі каня, сам ускочыў на сядло, патрабаваў для яўрэя другога каня, прымусіў яго сесці на яго і паімчаўся з такой хуткасцю, што, паводле сведчання Вамбы, яны, напэўна, скруцяць сабе шыю.

— Што-ж, сябры мае, — сказаў Атэльстан, — тыя з вас, што яшчэ тут, пойдзем у сталовую, паядзім, покуль яшчэ што-небудзь не знікла. Спадзяюся, што яшчэ досыць засталося яды, як належыць на памінках саксонскага двараніна знатнага роду. Калі вельмі забавімся, чаго добрага, як-бы не знікла і ўся вячэра!


РАЗДЗЕЛ XLII

У ТУЮ фатальную гадзіну, калі павінен быў вырашыцца лёс Рэвекі, вакол сцен прэсепторыі было вельмі людна. Можна было падумаць, што ўсе суседнія жыхары збегліся сюды, як на сельскі кірмаш.

308