ды кажуць яшчэ, што вырваўся з турмы!.. А калі-б яму патрэбна была зачэпка, каб абабраць мяне, досыць і таго, што я меў справу з яго братам Іоанам… Пойдзем-жа адсюль па дабру, па здароўю…
І, узяўшы Рэвеку, ён спешна павёў яе з бегавішча да прыгатаваных насілак і шчасліва прыбыў з ёю ў дом рабіна Натана.
*
— А якія весткі з Іёрка, грэф Эсекс? — запытаў Айвенго. — Там не чакаюць нас загаворшчыкі?
— Не больш, чым студзеньскія снягі чакаюць ліпеньскага сонца, — адказаў граф, — яны разбягаюцца. І як ты думаеш, хто паспяшаўся прывезці нам гэтыя весткі? Сам Іоан.
— Здраднікі, — сказаў Айвенго. — І як-жа абышоўся з ім Рычард?
— О, ён яго так прыняў, як быццам сустрэўся з ім пасля палявання, — сказаў граф. — Паказаў на мяне і на нашых воінаў і сказаў яму: „Вось бачыш, брат, са мною тут сярдзітыя малайцы… дык ты едзь лепш да матулі, перадай ёй маю сынаву любоў і пашану і заставайся з ёю, пакуль не ўстанавіцца ў галовах больш мірны настрой“.
— Толькі гэта ён і сказаў? — падхапіў Айвенго. — Шмат хто скажа, што Рычард сам напрошваецца на здраду!
— Іменна, — адказаў Эсекс, — але-ж можна сказаць і тое, што чалавек сам напрошваецца на смерць, калі ідзе ў бойку, не паспеўшы загаіць небяспечную рану.
— Дарую табе кпіны, граф, — сказаў Айвенго.
— Аднак паедзем хутчэй у замак, таму што Рычард, памілаваўшы самага галоўнага зачыншчыка, задумаў прыкладна пакараць некаторых другарадных членаў загавара.
*
Шлюб Айвенго і Равены адбыўся ў кафэдральным саборы горада Іёрка.
Гурт, апрануты вельмі раскошна, выконваў абавязак зброяносца пры маладым гаспадары. Тут-жа быў і Вамба ў новым каптуры з надзвычайным наборм срэбных званочкаў.
319