Старонка:Айвенго (1934).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

нулі? Мы чулі, што ён, з прычыны дрэннага здароўя, затрымаўся ў Палестыне, і што пасля ўходу адтуль англійскага войска яго праследуе французская партыя, да якой належаць і храмоўнікі.

— Я мала ведаю аб рыцары Айвенго, — адказаў збянтэжаны пілігрым. — Здаецца, ён пазбавіўся ад праследвання сваіх ворагаў у Палестыне і збіраўся звярнуцца ў Англію. Тут вам павінна быць вядома лепш за мяне, ці ёсць у яго надзея на шчасце.

— Калі-б ён даехаў шчасліва, — сказала лэдзі Равена, — і здолеў прыняць удзел у надыходзячым турніры, дзе ўсё рыцарства тутэйшай краіны збіраецца паказаць сваё майстэрства і адвагу! Калі прыз дастанецца Атэльстану Конінгсбургскаму, Айвенго можа пачуць нядобрыя весткі пасля звароту ў Англію… Скажыце мне, вандроўнік, якім быў знадворны выгляд яго ў той час, як вы яго бачылі ў апошні раз? Ці не налажыла хвароба цяжкую руку на яго сілы і хараство?

— Ён быў смуглей, — адказваў пілігрым, — і хударлявей, чым у той час, як прыбыў з вострава Кіпра ў дружыне Львінага Сэрца. Відаць было, што ён моцна замаркочаны душэўнымі клопатамі.

— Баюся, — прагаварыла лэдзі Равена, — што на бацькаўшчыне чакае яго нешта такое, што не пазбавіць ад душэўных клопатаў і не згоніць з яго аблічча змрочнага ценю… Дзякую, добры пілігрым, за весткі аб таварышу майго дзяцінства. Дзяўчаты, — звярнулася яна да служанак, — падыдзіце, падайце вячэрні кубак. Час ужо даць гэтаму чалавеку супакой, я не хочу яго затрымліваць далей.

Адна з дзяўчат прынесла срэбны келіх гарачага віна з прыправаю, да якога Равена толькі дакранулася губамі, пасля чаго яго падалі пілігрыму. Ён нізка пакланіўся і адпіў некалькі кропель.

— Прымі міластыню, сябра, — прадаўжала лэдзі Равена, падаючы яму залатую манету, — гэта адзнака мае павагі да твае працы.

Пілігрым узяў падарунак, яшчэ раз нізка пакланіўся і пайшоў за Эдвінай вон з пакоя…

35