Старонка:Айвенго (1934).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

З гэтымі словамі, затрымаўшыя Гурта выцягнулі ў яго з-за пазухі каліту, у якой, разам з цэхінамі, што засталіся, ляжаў і партманецік, які дала яму Рэвека, пасля чаго допыт аднавіўся.

— Хто твой гаспадар?

— Рыцар Пазбаўлены Спадчыны.

— Гэта той, што сваім добрым кап’ём выйграў прыз на сёнешнім турніры? А ну, скажы, як яго завуць?

— Ён мае за лепшае скрываць сваё імя, — адказаў Гурт, — і ўжо безумоўна, ад мяне вы аб гэтым нічога не даведаецеся.

— А цябе як завуць і як тваё прозвішча?

— Калі я гэта вам скажу, вы маглі-б здагадацца аб прозвішчы гаспадара, — сказаў Гурт.

— Аднак, ты добры нахабнік; але пра гэта мы пасля пагаворым. А як гэта золата трапіла ў рукі твайму гаспадару? Па спадчыне ён яго атрымаў, або сам здабыў?

— Сваім добрым кап’ём здабыў, — адказаў Гурт, — у гэтых калітах ляжыць выкуп чатырох добрых коняй і чатырох узбраенняў.

— Колькі ж тут усяго?

— Дзвесце цехінаў.

— Толькі дзвесце цэхінаў! Твой гаспадар вялікадушна паступіў з пераможанымі і ўзяў вельмі мала выкупа. Назаві імёны, ад каго ён атрымаў гэта золата.

Гурт назваў.

— А як-жа ўзбраенне і конь храмоўніка Брыяна дэ-Буагільбера? Якую суму ён за іх вызначыў? Ты бачыш, што мяне абмануць нельга.

— Мой гаспадар, — адказаў Гурт, — нічога не захацеў узяць з храмоўніка, таму што прагне толькі яго крыві. Яны знаходзяцца ў смяротнай варожасці, і таму між імі не можа быць ніякіх мірных зносін.

— Уздуйце агонь! — сказаў старэйшы, або так званы „капітан“. — Я пагляджу, што ў яго там у каліце.

Мігам распалілі агонь, і ўсе ўзяліся аглядаць каліту. Астатнія стаўпіліся вакол, і нават тыя двое, што трымалі Гурта, выцягнуўшы шыі, з такой цікавасцю заглядалі наперад, што пакрыху пачалі адпускаць палоннага. Ён, вядома,

70