— Фрон дэ-Бёф, — засупярэчыў прынц Іоан, — хутчэй здольны праглынуць яшчэ тры маёнткі, як маёнтак Айвенго, чым выплюнуць хоць адно. Спадзяюся, што ніхто з вас не будзе адмаўляць майго права раздаваць ленныя маёнткі дзяржавы тым верным слугам, якія згрупаваліся вакол мяне.
— Гэты смельчак, — сказаў Вальдэмар, — наўрад ці наробіць клопатаў вашай светласці, а Фрон да-Бёф можа спакойна ўладаць сваімі маёнткамі: рыцар вельмі сур’ёзна паранены.
— Які-б не быў яго лёс, ён усё-такі пераможца сёнешняга дня, — сказаў прынц Іоан, — і няхай ён будзе ў дзесяць разоў большы вораг нам або сябра нашаму брату, што амаль адно і тое-ж, трэба залячыць яго раны… Мы пашлем нашага ўласнага ўрача падаць яму дапамогу.
Пры гэтых словах хмурная ўсмешка з’явілася на вуснах прынца. Вальдэмар паспяшаўся адказаць, што Айвенго панеслі ўжо з бегавішча, і ён знаходзіцца пад апекаю сваіх родзічаў.
— Мне было сумна глядзець, — прадаўжаў ён, — на засмучэнне царыцы кахання і хараства: адзін толькі дзень трэба было ёй цараваць, ды і той ператварыўся ў дзень смутку, дзякуючы гэтаму здарэнню. Лэдзі Равена з такой паважнасцю стрымлівала гора, што аб ім можна было дагадацца толькі па яе вачах.
— Хто гэта лэдзі Равена, — запытаў прынц Іоан. Я штосьці часта пра яе чую ў апошні час.
— Яна самая багатая наследніца саксонскага роду, — адказаў абат Эймер.
— Мы яе суцешым, — сказаў прынц Іоан, — і за адзін раз палепшым яе пароду, выдаўшы яе замуж за нармандца. Што ты на гэта скажаш, дэ-Брасі? Ці не хочаш атрымаць землі і прыбыткі, пажаніўшыся з саксонкаю.
— Калі землі будуць мне да густу, мілорд, — адказаў дэ-Брасі, — дык наконт нявесты я не буду патрабавальны.
— Мы гэтага не забудзем, — сказаў прынц Іоан, — а каб не траціць дарма часу, загадай нашаму сенешалю зрабіць распараджэнне, каб на сёнешнім вячэрнім банкеце была лэдзі Равена і ўся яе кампанія, гэта значыць і той неабчэ-
84