Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

Марта. Як манах?... Я ведаю!.. А гэтую ціпачку — Любачку нашто з вёскі прывёз? Можа дзеля таго, каб манахам жыць? у манастыр ісьці?

Пупкін. Ты з глузду зьехала, ці што? Што гэта такое ўрэшце! Абрыдла ўжо мне ўсё гэта!... Зьбірай свае манаткі і вон адгэтуль! Каб нагі тваей тут ня было! Чуеш! Зараз вон!

Марта. Вось падзяка! Вось за тое, што я яго дабро сьцерагла, за тое, што я яму свайго дзявоцтва ня пашкадавала, за тое, што я яму плечы тарнатынай расьцірала, на жывот кампрэсы ставіла — за тое цяпер вон! Ну, пачакай-жаж! Я табе гэтага не дарую, як Бог табе не даруе! Я папрашу, каб у газэтах аб гэтым напісалі... Ох, я нешчасьлівая!... (ca сьлязьмі выходзіць у кухню).

Зьява 9.

ПУПКІН (адзін).

Пупкін. Ну!... Ажно галава разбалелася ад гутаркі гэтэй бабы. Што рабіць з гэтай ведзьмай? Адчапіцца ад яе ня так лёгка. У, праклятая!.. Трэба мусіць, пайсьці прагуляцца крыху, можа галава асьвяжэе, як падыхаю сьвежым паветрам. (Апранаецца і кліча): Марта! зачыні за мною дзьверы! (Выходзіць).

Зьява 10.

МАРТА (адна)..

Марта (уваходзіць, зачыняе дзьверы за Пупкіным). Эх, ты! ты! Ніякае удзяч-