Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

насьці! Каб ня я, што-бы з цябе было?.. Я й сарочку памыю, я й абед звару, я й прыгалублю, — а цяпер вось што: вон пайшла, непатрэбна, бо раптам зрабіўся вялікі пан... Падумаеш!.. (ідзе ў кухню).

Зьява ІІ.

На сцэне нікога няма. Пасьля чуваць за вакном сэрэнаду з акомпанімэнтам гітары. Уваходзіць Люба, сядае ля вакна, апірае галаву руцэ і слухае пяяньне.

Сэрэнада.
Хай голас мой
ў цішы начной
хай да цябе ляціць.
Пачуй мяне,
спачуй ты мне,
як горка, трудна жыць.
Ты адна даць можаш шчасьце,
ты адна — мой скарб.
Бог паслаў цябе на радасьць,
ці на згубу мне?
Дык пачуй маю ты песьню,
адчыні вакно,
бо ў грудзёх мне сэрца рвецца,
б'ецца так яно.
Думкі ўсё к табе імкнуцца,