Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

уся душа мая
толькі аб табе адзінай
сьніць штоноч, штодня.[1]

|}

Люба (пасьля сэрэнады пляскае далонямі). Ах, як хораша! яшчэ!

(Раптам на балькон падае канец вяроўкі, ўмацованай угары).

Люба (ўскочыўшы, са страхам). Ах што, што вы робіце!.. Ах, Божа мой! што яму прыйшло ў галаву! Ах, што з гэтага будзе!..

Зьява 12

ЛЮБА і МІКОЛА.

Мікола (спускаецца па вяроўцы згары на балькон). Выбачайце, панна Люба, што першы свой візыт раблю вам праз балькон, але, на мой пагляд, гэтая дарога бліжэйшая і прасьцейшая: замест таго, каб спускацца з адных сходаў, пасьля падымацца на вашы сходы, я вось адразу, гоп! — і ў вас.

Люба. Але мог-бы нехта ўбачыць, мог-бы дзядзенька...

Мікола. Я праз сваё вакно бачыў, як ваш дзядзенька пайшоў на вуліцу, ён ня ўбачыць.

Люба. А што будзе, як ён вернецца?

Мікола. Я гэтай самай дарогай вярнуся ў сваю хату.

  1. На мэлёдыю вядомай сэрэнады Шубэрта.