Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

Люба. Мой дзядзенька вельмі мяне любіць страшэнна баіцца, каб са мной ня здарылася нешта благое. Як я яму сказала, што вы праводзілі мяне дадому, дык ён гэтак пляснуў рукамі і крыкнуў: "што ты зрабіла, Любачка! незнаёмы мужчына праводзіў цябе дамоў!" Ха-ха!

Мікола. Ну, але цяпер мы ужо знаёмы, праўда?.. Ну, бо як-жа ж інакш я мог з вамі пазнаёміцца, калі дзядзенька трымае вас, як птушку у клетцы? Ня было іншага спосабу.

Люба. Але можа гэта ўзапраўды нягожа?

Мікола. Панна Любачка! Няўжо-ж ляпей, калі нехта тыкне пальцамі і пазнаёміць: вось гэта пан- на Любачка, а гэта пан Мікола. А калі ня было каму нас пазнаёміць, няўжо ж нягожа, што я сам падыйшоў да вас і сказаў: "Я беларускі вучыцель Мікола Сьвятляк, ваш сусед, жыву адным поверхам вышэй, бачыў вас ужо няраз, аказіі пазнаёміцца з вамі дагэтуль ня здарылася, дык вось пазвольце вас спытацца, ці можна будзе час-ад-часу пабачыць вас, праводзіць дамоў, пагутарыць"... Няўжо ж гэтак не прасьцей, не ляпей?

Люба. Я сама ня ведаю... Людзі кажуць...

Мікола. Панна Любачка! Людзі шмат чаго кажуць харошага, і вось тыя самыя, якія найбольш кажуць аб прыстойнасьці, найчасьцей бы ваюць найгоршымі. Слова і дзела рэдка йдуць з сабою побач. Дык будзем-жа, панна Любачка, вольнымі людзьмі і будзем жыць не паводле таго як "людзі кажуць", а як кажа наш уласны розум, наша сумленьне і наша сэрца! Праўда?