Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

ня умею пісаць пабеларуску... Зараз, ведаеце, розныя палітычныя ворагі, гэтакія шовіністы, пачнуць разумееце, таго... сяго...

Скакун. О. разумею! Гэтак палітычна-нацыяналістычна-шовіністычна-пэрсональна...

Філімон. Вось! вось! але! Як вы адразу мяне разумееце! Прыемна гутарыць з разумным чалавекам!... Вось, значыцца, я-бы хацеў, каб вы знайшлі мне якогась вучыцеля, каб трохі павучыцца пабеларуску... Але, дарагі мой, - ша! Каб ніхто ня ведам! ніхто! Як камень у ваду! Ніхто!...

Скакун. О, будзьце супакойны... Ніхто! Зараз Я падумаю, каго-бы тут... А! маю ужо! Мой прыяцель адзін, добры хлапец...

Філімон. Будзе маўчаць?

Скакун. Як пень.

Філімон. Хто-ж гэта?

Скакун. Вучыцель Мікола Сьвятляк, ваш сусед, над вамі тут жыве.

Філімон. А! гэта добра! Гэтак ён, пасуседзку, будзе тут прыходзіць і ніхто нічога не падумае Дорага вазьме?

Скакун. О! ён ахвотна згодзіцца дарма.

Філімон. Як дарма? чаму дарма? зашто дарма?

Скакун (заўважыўшы, што прагаварыўся, ня ведае, што адказаць). Таго... як яно... Не! ня так ужо каб дарма, але гэтак... як дарма...

Філімон. Ну, мы ужо з ім згаворымся. Заўтра прышлеце яго да мяне, сягоньня я ўжо змарыўся, бо кожны палітычны дзеяч мае шмат і сваіх