Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

прыватных клопатаў. Ох, Божа мой! усе мы людзі, ўсе мы чалавекі. Ох, сколькі клопату!

(Паўза).

Скакун. Выбачайце, пане міністар...

Філімон (думаючы, што С. зьбіраецца ўжо йсьці). А, вы ідзеце ўжо? Бывайце здаровы! бывайце! (падае яму руку).

Скакун. Не! я ня тое... Я толькі хацеў сказаць, што, ведаеце, ўсялякія будуць расходы.

Філімон (зьдзіўлены). Расходы? А...а якія-ж будуць расходы?

Скакун. Ну, так... мае прыватныя расходы... Ах, Божа мой! бо столькі кожны з нас мае клопату! Разумееце, пане міністар? усе мы людзі, ўсе мы чалавекі. Ох!

Філімон. А можа пасьля? Як усё ўжо будзе таго?..

Скакун. Пане міністар! Прыказка кажа: двойчы дае той, хто зараз дае.

Філімон. Ну, што-ж зрабіць! Маленечкі авансік можна.

Скакун. Большы, па магчымасьці, большы.

Філімон (мацае раней у сябе ў кішані, шукаючы грошай, а пасьля бярэ Скакуна за падпаху і вядзе на балькон). Дарагі мой! Паглядзеце, калі ласка, якая сягоньня харошая пагода, гэта проста нешта нязвычайнае! гэтыя воблачкі! Паглядзеце, дарагі, на неба! {{Разбіўка|(пакінуўшы Скакуна на бальконе, хутка ідзе да шафы з грашыма, адчыняе яе, выймае кры-