Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

Мікола (ўстрымаўся). Гэта яе голас! Што сталася? Чаго яна крычыць? (хоча йсьці да дзьвярэй Любы).

Філімон (зьяўляецца на парозе дзьвярэй Любы, задам да сцэны). Ну, што ты, дзетанька! Я-ж твой дзядзенька! Мне ўсё можна, бо я ўсё роўна, як твой папенька. Чаго ты крычыш, ціпанька?

Люба (за сцэнай). Ідзеце, ідзеце, дзядзенька!.. я не хачу!..

Філімон. Ну, добра, добра, Любачка! Толькі ціха, ша!.. (адвярнуўшыся, пабачыў Міколу). А вы што тут робіце? А вы хто такі!

Мікола (спалохаўшыся). Я... я... ваш сусед... Там з гары... вучыцель... Мікола Сьвятляк...

Філімон (інш. тон.). А! Сьвятляк! Вельмі прыемна. Ваш прыяцель казаў мне аб вас... Але чаму-ж вы прыйшлі сягоньня? я-ж сказаў Скакуну, каб вы прыйшлі заўтра. Заўтра ўжо згаворымся аб плаце і пачнем вучыцца. Скажэце, калі ласка, ці вельмі трудна навучыцца? Кажуць, што вы пішаце бяз „ять“, але затое ў кожным слове або „фіта“, або „іжыца“ спатыкаецца. Скажэце-ж, калі гэтая „іжыца“ ўстаўляеуца?

Мікола (нічога нясьцяміўшы, ня ведае, што адказаць). Іжыца... часам... устаўляецца...

Філімон. Толькі-ж памятайце ўмову: каб ніхто ня ведаў. Ну, я вельмі рад, што вы згодзі-