Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

Люба. Як так: ня дзядзенька?. Дык нашто-ж ён узяў мяне ад цёці і прывёз сюды?

Марта. А, вось, дзеля гэтага самага.

Люба. Дзеля чаго?

Марта. Але, дудкі! фіга з макам! Гэта яму ня ўдасцца! Мая ўжо ў гэтым галава будзе.

Люба. Што ня ўдасцца, Мартачка?

Марта. А во — гэтакая распуста. Быў час, што й да мяне гэтак сама калісь ліпнуў; „пацалуй мяне, Мартачка! пацалуй, Мартачка!“...

Люба. Няўжо-ж дзядзя гэгак любіць цалавацца?

Марта. Ага! Ен на ўсялякія гэтакія штукі майстар. Можа ўжо й табе абяцаў, што будзе жаніцца?

Люба (вельмі зьдзіўленая). Як так жаніцца? Дык-жа ж ён мой дзядзенька!

Марта. Такі ён твой дзядзенька, як я твая цёценька. Бясстыдствам на старасьць пачаў займацца — вось і ўсё!

Люба. Я нічога не разумею. Нашто? Якім бясстыдствам?

Марта. А вось зараз зразумееш, як я табе ўсё, як сьлед, раскажу. Толькі-ж ты, Любачка, маўчы і навет віду не паказвай, што нешта ад мяне даведалася, бо будзе авантура. Ен выманіў цябе ад твае цёці і прывёз з вёскі сюды дзеля таго, што ты яму надта спадабалася. Спадабалася яму твая моладасьць, твая сьвежанькая мордачка. А цёця твая не дагадалася, каму аддала цябе ў рукі. Усё тое, што цяпер дзеецца, гэта яшчэ толькі кветачкі, а ягадкі пасьля будуць.