Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

Марта. Ну, бывай здарова, Любачка! Хай вас Бог сьцеражэ! Любеце адно аднаго і будзьце шчасьлівы! (Праводзіць яе да дзьвярэй і багаславіць яе).

Люба (выходзіць).


Зьява 11

МАРТА (адна).

Марта. Ах, моладасьць! моладасьць! Раз у жыцьці толькі бываеш і назад ужо не варочаешся. Ты маеш вялікія правы, бо навет тыя глупствы якія робіш, выглядаюць як разумнае дзела, а ў старасьці глупства рабіць нягожа... Ну, трэба пайсьці ў кухню зварыць нешта, бо і ён, як прачхнецца, мусіць захоча есьці, дый я нічога яшчэ ня ела. (Ідзе ў кухню).

Здалёк ледзь-ледзь чутно галасы людзей, якія падыходзяць усё бліжэй ды бліжэй і пяюць:

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На родны, вольны свой прастор,
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор.

Хай ажыве закамянелы
Наш беларускі родны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы
Пакрый сабой народны рух[1].

  1. Словы М. Косьцевіча, музыка Тэраускага