Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

я вас усіх!.. Вы ведаецце, хто я такі? Разайдзецеся! (ўцякае на сцэну і зрывае з галавы кампрэс). А яны йдуць, ідуць, ідуць! Грамада! Вялізная грамада! Народ! А я адзін!.. І Любачкі няма! Уцякла!.. Уцякла!.. Яна там з імі!.. Разам з імі!.. (Ня можа ўтрымацца на нагах і падае).

Зьява 13

ФІЛІМОН і МАРТА.

Марта (ўвайшла, падымае кампрэс і абвязвае галаву Філімону).

Філімон (ня бачачы яе). Вось я ўпаў, ляжу, ідзеце праз мяне, праз мой труп, дратуйце мяне! Я бясьсільны, сьмейцеся з мяне! ну! сьмейцеся з мяне! зьдзекуйцеся, бо я ўжо не магу бараніцца, бо я стары, слабы, бо я адзін!... О! Божа мой! Нікога няма! Я адзін...

Марта. Я пры табе, Філімон! я пры табе... Ну, ўстань, Філімон! ну, ідзі ў спальню, я памагу... Вось так... Хадзі!.. (памагае яму падняцца і вядзе ў спальню).

За сцэнай зусім ужо блізка чутно апошнія словы песьні:

Браты! Да шчасьця мы падходзім,
Хай гром гудзе яшчэ мацней,
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё рэспублікі сваей!

ЗАСЛОНА.


Вільня,

у жніуні 1922 г.