Старонка:Аляхновіч Пан Міністар.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

АКТ I.


Зьява 1.

ПУПКІН (адзін).

Пупкін (сядзіць ля пісьменнага стала). „Еще одно послѣднее сказанье і лѣтопись окончена моя“. I я магу аб сабе сказаць таксама: Яшчэ ўсяго вось колькі радкоў і праца скончана мая... (піша) „I праз усё сваё жыцьцё я быў беларусам і добрым праваслаўным хрысьціянінам“... (гавора). Ну, цяпер толькі расьпісацца... (піша). „Філімон Пупкін...“ (расчырківаецца, пасьля прыглядаецца і гавора). А, чорт! хвосьцік пад прозьвішчам ня ўдаўся — ну, ўсё роўна, — гэта прыдзецца яшчэ перапісаць, пералажыць на беларускую мову... Гэта ўсё зробіць вельмі добра мой прыяцель Арцімон Кукіш; ён зараз ужо павінен прыйсьці, бо я яго да сябе клікаў. (Глядзіць на свой рукапіс і любуецца). „І праз усё сваё жыцьцё я быў беларусам і добрым праваслаўным“... (чуваць званок за ўхаднымі дзьвярыма). А! гэта мусіць Кукіш! (кліча): Марта! Марта! адчыні!.. Куды-ж гэтая баба падзелася?.. Марта!.. Э, пайду сам адчыню. (Ідзе адчыніць дзьверы).