КРЫТЫКА КРЫТЫКАЎ…
Да літаратурнага „расколу“ было гэтак:
Спаткаюцца двое…
Першы: — Вы надзвычайны паэта!
— Гэта чаму? — шчыра дзівіўся другі.
— Ну, ведаеце, — даводзіў першы, — пішаце вы прыгожа. Зноў-жа почарк у вас гэткі вытрыманы, буйны.
— І вы добры крытык, — на камплімэнт адказваў камплімэнтам другі паэта.
— Ну? — дзівіўся ў сваю чаргу крытык.
— Сапраўды! даводзіў другі. — Пішаце вы добра! Зноў-жа валасы ў вас гэткія паэтычныя. Словам, вы вялікі крытык.
Пасьля літаратурнага расколу „бывае“ вось як:
Спатыкаюцца двое…
Першы: — Дурань ты, а не паэта!
Другі: — Гэта за што ты?
Першы: — Так сабе!..
Другі (падумаўшы): І ты дурань, а ня крытык!
Я разумею паэтаў…
Людзі спрачаюцца і ў пылу спрэчак могуць лаяць адзін аднаго як толькі могуць, але мне цікава куды глядзіць радакцыя, якая зьмяшчае гэткую лаянку.
Вышаў № 3 Двухтыднёвага літаратурна-мастацкага дадатку да „Беларускай Вёскі“ — „Чырвоны Сейбіт“.