Старонка:Алёша (1927).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

АЛЬЯНС МАРЦОВЫХ КАВАЛЕРАЎ.

(Байка).

Все знакомые, славные лица…(Прачытайце ў кнігах).

Палезьлі раз каты на „крышу“
Са ўзьніжжа вышай, вышай, вышай!
Каб з узвышша ўсім канцэрт задаць:
на „яць“!!..
О, каты ня з тых музыкаў,
Што рашылі „запрадацца“…
У каціных кволых зыках
Песьнь мастацтва для мастацтва!
Толькі нашай песьні ўзьвіцца,
Капэльмэйстар кажа млосна,
Не ўпаду да ног я ніцма,
Як калісьці Гэнрых Гейнэ
Прад Вэнэраю Мілоскай…
О, мяукай! О, мяукай,
Бо, як мы — няма паэтаў!..
О, якая-ж сіла гукаў, —
Адказаў „канцэрт“ на гэта!