СОН. „Барбос с соседнего двора |
Шчыра напісана: „ня думаў“…
Далібог ня думаў! Бо, каб падумаў, дык не сказаў-бы гэтак!
Але што мне падабаецца ў вершах, дык гэта мастацкая шчырасьць аўтара. Калі ў яго гаворыць у вершах конь, дык адразу так і адчуваецца, што гэта конь гаворыць, а ня аўтар.
І відаць, стары конь дурны, як і яго думкі.
А калі ён піша ў вершах, што сабака лізнуў тры разы, дык так і адчуваецца, што гэта сабака лізнуў.
Не дарма-ж людзі кажуць, што ў разумнага аўтара і ўсе гэроі разумныя.
Але пяройдзем да вершаў. Далей аўтар разважае гэтак:
„Не кормят по неделям, |
Вось гэта ўжо дык ня добра, паэта Агапітаў. Хаця-ж вы і вэтэрынарны ўрач, але ня трэба