Старонка:Алёша (1927).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

АБ СЫМБАЛІЧНАЙ СЬВІНЬНІ.

Крапіва напісаў: „У вадных бацькоў радзіліся дзьве сьвіньні, абедзьве, як пішуць у анкетах, былі аднаго сацыяльнага пахаджэньня, абедзьве былі інтэрнацыянальнай нацыянальнасьці.

Адну з сьвіней з інтэлігентным лычам, пасадзілі ў лепшы катушок і лепей даглядалі, другую — горай. Абурылася неяк бедная сьвіньня, прыбегла да сваёй прывілегіраванай сястры і, па звычаю нашых выступленьняў, закрычала: дазвольце выказаць вам гарачы і палаючы пратэст“. Але сястра не даслухала і адказала:

— Якое маеш права ты, сьвіное рыла, уваходзіць без дакладу ў мой габінэт?!

Так напісаў Крапіва…

Прачыталі гэты фэльетон у акруговым горадзе і дагадаліся:

— Матка і дзьве сьвіньні… Адна без дакладу ня пускае.

Ну так і ёсьць. Гэта ён…

У той-жа вечар прыбег у мясцовую радакцыю адзін з мясцовых працаўнікоў і закрычаў на мясцовага радактара.

— Дыскрэдытацыя Савецкай ўлады на мясцох…

Я гэтага не папушчу!..